Пераможцам абласнога адборачнага тура рэспубліканскага конкурса «Студэнт года» стала Аляксандра Малаканава, студэнтка 5-га курса факультэта эканомікі і права

5 лістапада на базе Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адбыўся абласны адборачны тур рэспубліканскага конкурса «Студэнт года», у якім прынялі ўдзел 4 універсітэты нашай вобласці: установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт», «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С. Пушкіна», «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» і «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт».

Наш універсітэт прадстаўляла студэнтка 5-га курса факультэта эканомікі і права спецыяльнасці «Правазнаўства» Малаканава Аляксандра.

Конкурс складаўся з сямі этапаў:

  • «Партфоліо», якое ўяўляла сабою інфармацыйныя матэрыялы аб дасягненнях удзельніка ў вучобе, творчасці, навуцы, спорце, грамадскай, даследчай дзейнасці і г. д.;
  • «Візітная картка»;
  • «Творчы конкурс», у якім кожны ўдзельнік дэманстраваў творчы нумар (падрыхтаванае загадзя выступленне) любога жанру, якое раскрывае і дэманструе таленты і ўменні выканаўцы;
  • «Абарона праекта», у якім Аляксандра дэманстравала праект «Дабро без межаў»;
  • конкурс прамоўніцкага майстэрства, у якім удзельніцы дзяліліся сваімі думкамі і развагамі на тэму «Мая спецыяльнасць — мая гарантыя будучыні»;
  • «Спартыўны МІКС». Выступленне удзельніка і яго каманды ў дадзеным конкурсным выпрабаванні ўключала выкананне пастановачнага нумара спартыўнай скіраванасці на тэму «Спорт — здаровы лад жыцця!».

Вынікам шматдзённай падрыхтоўкі, работы ўсяго харэаграфічнага калектыва і прыгожага выступлення Аляксандры на сцэне і стала тое, што Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт стаў пераможцам абласнога этапу рэспубліканскага конкурса «Студэнт года».

2014-11-11

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ