Міжнароднае студэнцкае свята ў сценах БарДУ

13 лістапада, напярэдадні Міжнароднага дня студэнта, у канцэртна-актавай зале ўніверсітэта пад эгідай творчасці аб’ядналіся ў гала-канцэрце студэнты з Беларусі, Туркменістана, Кітая і Турцыі. Гасцямі святочнай праграмы  «Творчасць нас яднае» сталі не толькі студэнты і выкладчыкі БарДУ, але і школьнікі старэйшых класаў горада і раёна, якія таксама змаглі пранікнуцца атмасферай студэнцтва.

У час свята прарэктар па навуковай рабоце А. В. Нікішова перадала на факультэты  падзякі за актыўны ўдзел жыцці ўніверсітэта самым актыўнымі і таленавітым студэнтам старэйшых курсаў. Пераможцы конкурса «Таленты БарДУ-2014» і ўдзельнікі творчых калектываў падарылі гледачам шмат прыемных эмоцый і пазітыву.

Гала-канцэрт да Міжнароднага дня студэнта, падрыхтаваны аддзелам культуры і творчасці сумесна з аддзелам міжнароднай і інавацыйнай дзейнасці, атрымаўся!

2014-11-19

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ