У БарДУ працягвае работу штогадовы праект «Тваяпраграма— 100% поспеху» ў рамках сістэматызацыi работы па паспяховай адаптацыі студэнтаў першага года навучання да вучэбна-выхаваўчага працэсу

Сучаснаму грамадству неабходны людзі, здольныя рэалізаваць свой унутраны патэнцыял. Індывідуальны падыход да асобы ў сістэме вышэйшай адукацыі сёння дыктуе неабходнасць пошуку аптымальных шляхоў адаптацыі чалавека да зменлівых умоў сацыяльнай рэчаіснасці. Для навучання новага пакалення спецыялістаў патрэбны дзейсныя формы і метады арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, здольныя раскрыць патэнцыяльныя магчымасці студэнтаў.

Асноўная праблема, з якой сустракаюцца былыя школьнікі прыпаступленні ва ўніверсітэт, — адаптацыя да новых умоў жыцця (пражыванне ў чужым горадзе, новы калектыў аднагодкаў у вучэбнай групе, новыя вучэбныя патрабаванні, раскрыццё асобаснага патэнцыялу і наступная сацыялізацыя).

У час рэалізацыі праекта «Твая праграма 100% поспеху» педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы моладдзю ў поўным аб'ёме (100%) ажыццёўлены ахоп вучэбных групп першага курса дзённай формы атрымання адукацыі адаптацыйнымі трэнінгамі і дыягнастычнай работай па вывучэнню псiхaфiзiялагiчных і сацыяльна-псіхалагічных асаблівасцяў асобы студэнтаў-першакурснікаў.

У 1-м семестры 2014/2015 вучэбнага года пры цесным узаемадзеянні з куратарамі ў студэнтаў-першакурснікаў ішла плённая праца па знаёмству і згуртаванню групы, выяўленню актуальных праблем, звязаных з вучэбнай дзейнасцю. У праграме рэалізацыі праекту прынялi ўдзел 434 студэнты-першакурснікі.

Асаблівая ўвага надавалася рабоце са студэнцкім актывам груп, бо менавіта на іх ускладзена велізарная адказнасць па фарміраванню спрыяльнага мікраклімату, арганізацыі і інфармацыйным суправаджэнні вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Праект з'яўляецца часткай мадэлі арганізацыі выхаваўчага працэсу ва ўніверсітэце.

Педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю выказваюць падзяку за арганізацыю сумеснай працы выкладчыкам, адказным за выхаваўчую работу на факультэтах, куратарам вучэбных груп і старастам.

P. S. Сесія не за гарамі. Гэта яшчэ адна з праблем, з якімі сустракаюцца студэнты-першакурснікі. Менавіта гэтай тэматыцы будзе прысвечаны блок прафілактычных мерапрыемстваў у перыяд экзаменацыйнай сесіі.

2014-11-25

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ