Дабрачынная акцыя-дыскатэка «Дапаможам дзецям…» прайшла 20 лістапада ў БарДУ

Акцыя праводзілася ў мэтах прапаганды добраахвотніцтва, стварэння ўмоў для развіцця грамадскай актыўнасці і ініцыятывы моладзі.

Грашовыя сродкі збіраліся для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з Гарадзішчанскага дзіцячага дома-інтэрната.

У час дыскатэкі «Дапаможам дзецям…» супрацоўнікамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, выпраўленчай установай адкрытага тыпу № 52, добраахвотніцкім атрадам «Крылы надзеі» пры падтрымцы адміністрацыі ўніверсітэта, ПА ГА «БРСМ» і з удзелам прадстаўнікоў хіп-хоп групы з горада Мінска было арганізавана мерапрыемства па прыцягненні грамадскасці да добраахвотніцкай дзейнасці ― дабрачынная акцыя.

Дабрачыннаяакцыя-дыскатэка «Дапаможам дзецям…» не пакінула абыякавымі студэнтаў. Кожны меў магчымасць дапамагчы дзецям.

Арганізацыя і правядзенне канцэртнай праграмы былі цікавымі для ўсіх, хто знаходзіўся ў танцавальнай зале. У зале панавала вясёлая атмасфера.Прадстаўнікі з добраахвотніцкага атрада ўніверсітэта «Крылы надзеі» актыўна ўдзельнічалі ў акцыі і прыцягвалі ўсіх астатніх. Удзельнікі хіп-хоп групы таксама здзівілі сваімі песнямі.

Акцыя аб'яднала ўсіх: дзяцей і дарослых, знаёмых і незнаёмых. І зараз мы можам упэўнена сказаць: не верце, што свет раз'яднаны, разадраны і гіне. Мы — разам і таму многае можам. І гэта няпростае жыццё нас хутчэй аб'ядноўвае. І разам мы можам усё!

2014-11-26

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ