Спартландыя, прысвечаная Сусветнаму дню некурэння

20 лістапада 2014 г. у спартыўнай зале па вул. Паркавай, 62, прайшла спартландыя, прысвечаная Сусветнаму дню некурэння і 10-годдзю ўніверсітэта. Удзельнікамі гэтага мерапрыемства сталі зборныя каманды факультэтаў.

На працягу ўсіх конкурсаў каманды паказвалі свае спартыўныя магчымасці, у выніку чаго і былі вызначаны пераможцы і прызёры спартыўнага спаборніцтва.

Абсалютным пераможцам спартландыі стала зборная каманда студэнтаў факультэта педагогікі і псіхалогіі, якая набрала 29 ачкоў па суме 8 конкурсаў. Астатнія месцы размеркаваліся наступным чынам:

2-е месца — каманда інжынернага факультэта (20,5 ачкоў);

3-е месца — каманда факультэта славянскіх і германскіх моў (15 ачкоў);

4-е месца — каманда факультэта эканомікі і права (13,5 ачкоў).

Удзельнікі спаборніцтваў узнагароджаны граматамі спартыўнага клуба і салодкімі прызамі.

2014-11-28

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ