12 студэнтаў БарДУ, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв Брэсцкай вобласці, прынялі ўдзел у абласным адукацыйным форуме «Брэстчына, накіраваная ў будучыню»

Удзел у форуме прыняло каля 150 маладых людзей, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв вобласці, з усіх раёнаў Брэстчыны.

Маладыя людзі прынялі ўдзел у круглым стале з удзелам першага намеснікаКіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. М. Радзькова, старшыні Брэсцкага аблвыканкама К. А. Сумара, намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Л. А. Цупрыка, старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Ю. А. Грамакоўскага і рэктараў універсітэтаў Брэстчыны.

У выступленнях удзельнікі форуму дзяліліся сваімі прафесійнымі поспехамі і дасягненнямі. Многія з іх у сваім маладым узросце ўжо займаюць кіруючыя пасады і ганарацца тым, што яны «выйшлі» з перспектыўнага кадравага рэзерву вобласці.

Удзельнікі адукацыйнага форуму таксама азнаёміліся з арганізацыяй сучаснай вытворчасці, сацыяльнай палітыкай і працай з кадрамі на ААТ «Баранавічыхлебапрадукт», ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод».

2014-12-01

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ