Студэнты БарДУ прынялі ўдзел у абласным форуме валанцёраў Чырвонага Крыжа

У лістападзе прарэктар па выхаваўчай рабоце П. І. Папко і студэнты БарДУ Вольга Курбатава і Кірыл Яўцюшын прынялі ўдзел у VII абласным Форуме валанцёраў Чырвонага Крыжа ў рамках праекта  «Валанцёрскія ініцыятывы грамадзянскага насельніцтва ў аддаленых рэгіёнах Беларусі» на базе адпачынку «Белае возера».

Абласны форум — гэта пляцоўка для абмену вопытам валанцёраў  з розных рэгіёнаў, навучання, паляпшэння лідарскіх якасцяў валанцёраў, іх камунікатыўных якасцяў, прамоўніцкага мастацтва і іншых якасцяў валанцёраў.

У выніку форума  нашы студэнты ўзнагароджаны ДЫПЛОМАМ У НАМІНАЦЫІ «ЛЕПШЫ ВАЛАНЦЁР» і ПАДЗЯКАМІ «ЗА АКТЫЎНЫ ЎДЗЕЛ У АБЛАСНЫМ ВАЛАНЦЁРСКІМ ФОРУМЕ-2014».

Віншуем!

2014-12-02

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ