Абласны адукацыйны форум «Брэстчына, накіраваная ў будучае» завяршыўся святочнай праграмай у канцэртна - актавай зале БарДУ

28 лістапада ў рамках абласнога адукацыйнага форуму для асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв аблвыканкама і гаррайвыканкамаў, «Брэстчына, накіраваная ў будучае», у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце прайшла сустрэча старшыні Брэсцкага аблвыканкама К. А. Сумара, першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. М. Радзькова і афіцыйных асоб, якія прадстаўляюць становы вышэйшай адукацыі вобласці, прадстаўнікоў буйных прамысловых прадпрыемстваў і раёнаў Брэсцкай вобласці, абласных арганізацый і падраздзяленняў аблвыканкама і перспектыўна гакадравага рэзерву з ліку студэнтаў.

Лагічным завяршэннем форуму стала канцэртная праграма, падрыхтаваная аддзелам культуры і творчасці БарДУ. На суд гледачоў былі прадстаўлены лепшыя нумары творчых калектываў АКіТ, падмацаваныя відэафільмамі аб БарДУ і Беларусі. Удзельнікі канцэртнай праграмы выказалі словы падзякі за падтрымку таленавітай моладзі Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і рэктару ўніверсітэта В. І. Качурку.

Паводле слоў старшыні Брэсцкага аблвыканкама, госці былі ўражаны майстэрствам і талентамі нашых артыстаў. Гледачы ў зале сталі відавочцамі эксклюзіўнага выступлення  Канстанціна Андрэевіча Сумара, які выканаў некалькі вядомых песень сваёй маладосці акапэльна. На гэтай пазітыўнай творчай ноце і завяршыўся форум «Брэстчына, накіраваная ў будучыню», які стаў адным з важных крокаў на шляху да поспеху і росквіту вобласці.

2014-12-02

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ