БарДУ прыняў Рэспубліканскі турнір па валейболе, арганізаваны аддзелам адукацыі спорту і турызму Баранавіцкага гарвыканкама сумесна са спартыўным клубам універсітэта

У спартыўным комплексе ўніверсітэта адбыўся Рэспубліканскі турнір па валейболе сярод мужчынскіх каманд на Кубак федэрацыі валейбола г. Баранавічы. Турнір быў прысвечаны 118-й гадавіне з дня нараджэння маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава.

У турніры разам са спартсменамі  зборных каманд прадпрыемстваў і арганізацый г. Баранавічы, БарДУ на пляцоўку выйшлі і спартсмены з г. Брэста.

Па выніках трох спаборніцкіх дзён галоўны прыз турніру заваявала каманда «Стымул» з горада над Бугам, сярэбраным прызёрам стала каманда 558-га авіярамонтнага завода.

Бронзавым прызёрам прызнана каманда ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Лепшым іграком турніру названы Галенда Ігар, студэнт інжынернага факультэта БарДУ.

Віншуем пераможцаў і нагадваем усім пра важнасць здаровага ладу жыцця. БарДУ выбірае ЗЛЖ!

2014-12-29

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ