Удзельнікі валанцёрскага атрада БарДУ «Крылы надзеі» сумесна з Баранавіцкай арганізацыяй БТЧК правялі акцыю да Дня св.Валянціна

У гэты цудоўны дзень Баранавіцкая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа сумесна з валанцёрамі атрада «Крылы надзеі» ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» правялі акцыю да Дня святога Валянціна.

Сутнасць акцыі заключалася ў тым, каб павіншаваць закаханыя пары з цудоўным святам, падарыўшы ім паштоўкі ў выглядзе «валянцінак», у якіх прапагандавалася вядзенне здаровага ладу жыцця, захаванне вернасці аднаму партнёра, а таксама прафілактыка ВІЧ-захворванняў.

Акрамя таго, жадаючыя пары маглі сімвалічна «зарэгістраваць» свой шлюб, адразу на плошчы, даўшы клятву захоўваць вернасць адзін аднаму і аберагаць сваё каханне на працягу ўсяго жыцця.

У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі розных устаноў адукацыі: школьнікі з ліцэя, студэнты каледжаў, звычайныя прахожыя, ну і, вядома, студэнты нашага ўніверсітэта.

Валанцёрамі Баранавіцкай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і валанцёрамі атрада «Крылы надзеі» атрымалася ў гэты выдатны, сонечны і напоўнены каханнем дзень падарыць некалькі хвілін радасці прахожым, удалося зрабіць так, што на іх твары заззяла ўсмешка і заблішчалі вочы і хоць на кароткае імгненне сэрца напоўнілася каханнем.

2015-02-17

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ