«Будучыня пачынаецца сёння». Такім быў лейтматыў круглага стала, які прайшоў на факультэце педагогікі і псіхалогіі напярэдадні Сусветнага дня прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам

У рабоце круглага стала ўдзельнічалі спецыялісты розных медыцынскіх профіляў: урач-валеолаг Л.М.Кіслая, урач-дэрматавенеролаг А.I.Буйкевiч,урач-гінеколаг В.В.Мятліцкі, а таксама педагог сацыяльны аддзела выхаваўчай работы з моладдзю А.Т.Дробат.

У час гутаркі былі закрануты маральныя аспекты рэпрадуктыўных паводзін, наступствы і прафілактыка інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, неабходнасці выканання асабістай гігіены, асаблівасці ўзроставых змен, ранняй цяжарнасці і непажаданых яе наступствах.

ІППП завуць «хваробамі няправільных паводзін». Таму інфармацыйна-прафілактычны характар круглага стала і быў накіраваны на тое, каб моладзь мела магчымасць яшчэ раз задумацца, да чаго могуць прывесці ўласная легкадумнасць і бестурботнасць. Здароўе моладзі ― здароўе будучага пакалення.

2015-02-20

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ