Напярэдадні святкавання Дня святога Валянціна ў БарДУ прайшла культурна-дасугавая праграма «Каханне ўсемагутнае! Каханне ўсеўладнае!»

Арганізатары дадзенага мерапрыемства (аддзел культуры і творчасці БарДУ, крэатыў-каманда інжынернага факультэта «Гаечка») падрыхтавалі шмат прыемных сюрпрызаў для гасцей святочнага вечара.

У танцавальную залу (вул. Паркавая, 62) былі запрошаны студэнты ўсіх факультэтаў, дзе іх чакалі займальныя конкурсы, рамантычная атмасфера, розыгрыш прызоў, «Пошта закаханых», музычныя падарункі ад вакаліста народнай студыі эстраднай песні «Талент» Рамана Жанкевіча і танцавальны нумар ад інжынернага факультэта. У гэты вечар студэнты прымалі таксама віншаванні ад начальніка аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Т.С. Сцяцко, удзельнічалі ў святочнай фотасесіі, арганізаванай сакратаром ПА ГА «БРСМ» А.А. Рэмезам.

Пераможцамі ў конкурснай праграме «Самая славутая пара ўніверсітэта» сталі Баклажэц Кірыл (ФЭП) і Грыбовіч Вольга (ФПП), якія атрымалі галоўны прыз вечара – два квіткі ў кінатэатр «Зорка» на фільм «50 адценняў шэрага».

2015-02-20

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ