Спартыўным клубам у перыяд з 11 лютага па 27 лютага 2015 арганізаваны вучэбна-трэніровачны збор баскетбольнай мужчынскай і жаночай каманд БарДУ

Ён праходзіў пад кіраўніцтвам прафесійнага французскага трэнера John Douaglin (Джона Дуагле). Джон з вялікім задавальненнем прыняў удзел у трэніроўках каманды. Ён вельмі таварыскі і пазітыўны, яму падабаецца дзяліцца сваім вопытам, дапамагаць адкрываць новыя межы для тых, хто  адданы баскетболу.

З ранняга дзяцінства Джон прысвяціў сябе спорту, што і паслужыла яго знаходжанню ў індустрыі прафесійнага баскетболу. У свой час Джон дасягнуў немалых вышынь і прафесіяналізму. Ён з'яўляецца: віцэ-чэмпіёнам FIBA ​​Africa, France National 1 Champion, Swiss LNA Champion, FIBA ​​Cup, France prospect Pro B Champion. За час шматгадовай працы Джон вывучыў некалькі замежных моў: англійскую, рускую, трохі валодае нямецкай.

З захапленнем выказваліся  студэнты ў інтэрв'ю аб трэніровачным працэсе.

К.:  Як вы ўспрынялі навіну пра тое, што часова трэніроўкі будуць праходзіць пад кіраўніцтвам замежнага трэнера?

 Галяк Кірыл, 1-ы курс: Я спачатку не паверыў гэтай навіне, падумаў, што гэта проста жарт, але калі прыйшоў на трэніроўку, быў прыемна здзіўлены! 

К.: Як праходзяць трэніроўкі з Джонам?

Васілеўская Вераніка, 4-ы курс: Трэніроўкі праходзяць цікава, за паўтары гадзіны мы выконваем мноства разнастайных практыкаванняў і заданняў, а потым усё гэта замацоўваем ў гульнявой дзейнасці. 

К.: Ці даведаліся вы што-небудзь новае?

Жук Ірына, 4-ы курс: Так! Шмат новага і цікавага ў правядзенні тактычных дзеянняў. Джон дэталёва тлумачыць прызначэнне кожнага практыкаванні і гульнявога задання. Пастаянна ставіць перад намі задачы, патрабуе іх рашэння і тлумачэнняў. З ім класна, выдатна і цікава!

Пасля праведзеных 4 трэніровак 14 лютага 2015 года ў спартыўнай зале БарДУ паміж мужчынскімі камандамі горада Пружаны і нашага ўніверсітэта адбылася матчавая сустрэча. Джон выступаў у якасці трэнера. Шмат намаганняў прыкладалі гульцы каманды БарДУ для перамогі, аднак з невялікім адрывам  пацярпелі паражэнне. Перамогу атрымалі госці з Пружанаў з лікам 48:54.

Матчавая сустрэча праходзіла з мэтай замацавання тэхніка-тактычных дзеянняў ва умовах  спаборніцтва і паслужыла нядрэнным урокам перад рэспубліканскай Універсіядай-2015 па баскетболе, якая будзе праходзіць з 23 па 27 сакавіка ў Мінску.

Мы дзякуем Джону за кансультацыю і праведзены вучэбна-трэніровачны працэс і спадзяёмся на далейшае супрацоўніцтва з ім.

 

2015-02-26

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ