Адкрыты маладзёжны форум для лідараў студэнцкага самакіравання прайшоў у БарДУ

Арганізатарамі форуму сталі аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, дэканаты факультэтаў, спартыўны клуб, аддзел культуры і творчасці, ПА ГА «БРСМ», ППА студэнтаў БарДУ, адасобленае структурнае падраздзяленне БарДУ «Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж», аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта пры падтрымцы рэктарата БарДУ, універсітэтаў-партнёраў, Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта. 

У мерапрыемствах форуму прынялі ўдзел 180 чалавек, сярод якіх былі і прадстаўнікі студэнцкага самакіравання з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Як адзначыў рэктар універсітэта В.І.Качурка ў час выступлення «Студэнцкае самакіраванне ў БарДУ: погляд кіраўніка», што менавіта ад маладога пакалення залежыць будучыня краіны. Таму ў нашым універсітэце створаны ўсе ўмовы для развіцця асобы студэнта, фарміравання яго грамадзянскай пазіцыі.

За два дні студэнты прынялі ўдзел :

  • у акцыі «Зрабі правільны выбар ― падары праменьчык шчасця дзецям», у час якой яны наведалі ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Баранавічы» і «Дзіцячы сад № 45», правялі забаўляльную праграму і аказалі матэрыяльную дапамогу дзецям і маладым людзям з псіхафізічнымі асаблівасцямі; 
  • гульні-стратэгіі «Зрабі правільны выбар!»; 
  • гульні «Музычны эрудыт», «Універсітэцкае Што? Дзе? Калі?»; 
  • конкурсе караоке, святочнай дыскатэцы з удзелам Dj Мячыкава;
  • спартландыі «Зрабі правільны выбар!», плаванні.

Адным з галоўных мерапрыемстваў форуму быў «Конкурс на лепшы творчы і сацыяльны праект, рэалізаваны сіламі студэнцкага самакіравання», пераможцамі якога сталі лідары студэнцкага самакіравання факультэта славянскіх і германскіх моў (праект «Калядная скрыначка»), ПА ГА «БРСМ» БарДУ (праект «Падарым радасць») у намінацыі« Сацыяльны праект», праект«Масленіца на ФЭПе» факультэта эканомікі і права ў намінацыі«Творчы праект». Пераможцы атрымалі дыпломы і грашовыя прызы.

Удзельнікі форуму з вну-партнёраў таксама прынялі ўдзел у конкурсе і былі ўзнагароджаны дыпломамі за перамогу ў намінацыі «Праект, рэалізаваны ў вну-партнёры/каледжы» і грашовымі прызамі.

Два дні не прайшлі бясследна, а пакінулі пасля сябе новыя знаёмствы, новыя ідэі, новыя ўражанні, эмоцыі і жаданне сабрацца разам на наступны форум і падзяліцца новымі ідэямі і праектамі.

2015-03-05

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ