«Шукаю цябе, мая другая палавінка!» Пад такім дэвізам 26 лютага прайшло пасяджэнне клуба «Маладая сям'я», арганізаванае педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю

26 лютага на базе залы новых паступленняў бібліятэкі ўніверсітэта адбылося пасяджэнне клуба «Маладая сям'я» «Шукаю цябе, мая другая палавінка!», рэалізаванае ў рамках праекта «Гармонія ў сям'і ― росквіт краіне».

Якім я бачу свайго спадарожніка жыцця? Дзе я магу яго сустрэць? Колькі мне неабходна часу для таго, каб пабудаваць адносіны, якія перарастуць у шлюб? Што можа перашкодзіць развіццю адносін? Ці важная  для мяне афіцыйная рэгістрацыя шлюбу? Якія мае думкі аб сямейным жыцці? Гэтыя і іншыя пытанні склалі праграму мерапрыемства.

Для дзевяці студэнтаў 3-га курса спецыяльнасці “Практычная псіхалогія” дадзенае пасяджэнне было па-асабліваму значным, бо менавіта яны выступілі сувядучымі сустрэчы. Студэнты бесперашкодна дзяліліся ўласнымі думкамі і вопытам,  а гэта спрыяла стварэнню  атмасферы  даверу і ўключэнню ўдзельнікаў ва ўзаемадзеянне. Таксама былі раскрытыя цікавыя і значныя аспекты даследаванняў у вобласці псіхалогіі сямейных адносін.

У канцы пасяджэння ўдзельнікаў чакаў сюрпрыз: выдатныя песні пад гітару ў выкананні студэнта факультэта педагогікі і псіхалогіі Аляксея Якубовіча.  Але на гэтым арганізатары і студэнты групы ПП-31 не спыніліся: самай «варкуючай» пары была паднесена ў падарунак кніга «Псіхалогія сямейных адносін», усе ўдзельнікі атрымалі брашуры, у якіх асветлены аспекты перадшлюбных і шлюбных адносін.

Педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю выказваюць падзяку дырэктару бібліятэкі Гарбуновай Л.В., бібліятэкару сектара чытальнай залы Т.У. Шчэрбе за цеснае ўзаемадзеянне і арганізацыю акцыі «Вазьмі кнігу ў падарунак!».

2015-03-06

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ