У канцэртна-актавай зале БарДУ з поспехам прайшоў паказ тэатралізаванай праграмы «З любоўю да вас...» народнага тэатра моды «Світа»

На святочную праграму, прымеркаваную да Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка, былі запрошаны не толькі супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта, але і выпускнікі школ горада і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Удзельнікі народнага калектыву прадставілі гледачам урыўкі «Лялькі» і «Пафасны вечар» са спектакля «Гламур», урывак «Купалле» са сцэнічнай кампазіцыі «Белыя росы», а таксама адну з апошніх пастановак тэатра моды – спектакль «Зазеркалье». Падарункам для ўсіх стала і выступленне калектываў мастацкай творчасці аддзела культуры і творчасці БарДУ.

2015-03-15

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ