Спартыўным клубам ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» 4 сакавіка 2015 года было арганізавана і праведзена адкрытае першынство па армрэстлінгу сярод мужчын

У спаборніцтвах прымалі ўдзел зборныя каманды БарДУ, «Дружба», «Сноў» і каманда з г.Бярозы.

Праграма спаборніцтваў складалася з урачыстага адкрыцця, на якім прысутнічалі і выступілі з прамовай прарэктар па выхаваўчай рабоце Папко П.І., начальнік спартыўнага клуба, Шэйко А.І., майстар спорту міжнароднага класа Мацкевіч А.Г. У ходзе ўрачыстага адкрыцця для паказальных выступленняў былі запрошаны спартсмены з СДЮШАР па барацьбе самба, дзюдо, якія прадэманстравалі майстар-класс.

Спартсмены спаборнічалі ў 4 вагавых катэгорыях: 63 кг, 70 кг, 80 кг, +80 кг.

Па выніках правядзення адкрытага першынства па армрэстлінгу па суме двух рук у вагавых катэгорыях месцы размеркаваліся наступным чынам:

+80 кг
1 месца - Кіцун Сяргей (БарДУ);
2 месца - Гойшык Ігар (Бяроза);
3 месца - Злыднеў Аляксей (БарДУ);

80 кг
1 месца - Падгайскі Антон (БарДУ);
2 месца - Сечых Уладзіслаў (БарДУ);
3 месца - Дайнека Аляксандр (БарДУ);

70 кг
1 месца - Рудаманенка Ігар (БарДУ);
2 месца - Піваш Васіль (БарДУ);
3 месца - Рупека Аляксандр (БарДУ);

63 кг
1 месца - Бубек Арцём (Дружба);
2 месца - Чарнуха Віталь (БарДУ);
3 месца - Давідовіч Ілля (БарДУ).

2015-03-17

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ