Падведзены вынікі конкурса «На лепшы лагатып Года моладзі»

Лагатып Года моладзі закліканы стаць аб’яднаўчым сімвалам для ўсіх праектаў, праграм, акцый, мерапрыемстваў тэматычнага года, быць яркім, вядомым і прывабным.

У конкурсе прынялі ўдзел тысячы эскізаў, аўтарамі якіх былі навучэнцы, студэнты, прафесійныя мастакі і дызайнеры. Як адзначылі ў міністэрстве, асноўная задача стварэння лагатыпа ― візуалізаваць ідэю аб тым, што сучасная беларуская моладзь поўная энергіі, мэтанакіраванасці, канструктыўных ідэй і смелых рашэнняў, захоўвае традыцыі і ўпэўнена рухаецца ў будучыню.

Уся канструкцыя лагатыпа пабудавана на прынцыпе дынамікі, развіцця, мэтанакіраванасці, пры гэтым у аснове малюнка ляжаць матывы беларускага арнаменту і культурных традыцый у яркім і сучасным выкананні.

У аснову лагатыпа, які перамог на конкурсе, пакладзена вертыкальнае палотнішча (ручнік) ― традыцыйны элемент народнай культуры і творчасці славян. Ён сімвалізуе сувязь пакаленняў. У каляровай палітры адлюстраваны асноўныя колеры дзяржаўнай сімволікі (чырвоны і зялёны), што падкрэслівае ролю моладзі ў развіцці краіны, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Стылізаваныя лічбы 2015 абазначаюць шматпланавыя паняційныя катэгорыі: сяброўства, супрацоўніцтва, узаемадзеянне розных узроставых і сацыяльных груп моладзі, ідэйнае адзінства і стабільнасць. Сілуэты маладых людзей сімвалізуюць рознабаковыя захапленні: спорт, навука, творчасць, мастацтва. Як лічаць у міністэрстве, лагатып дынамічны, стылістычна вытрыманы, мае цэласную форму, што дазваляе выкарыстоўваць яго як сімвал Года моладзі ў Беларусі.

2015-03-27

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ