«Сонечнаму небу - так, так, так!» У чарговы раз студэнты з Туркменістана ў сценах універсітэта адсвяткавалі сваё нацыянальнае свята Наўруз-Байрам

«Сонечнаму небу - так, так, так!» — называлася святочная праграма, якая суправаджалася танцамі, песнямі, вершамі, вясёлымі сцэнкамі.

Дружалюбную атмасферу і велізарны пазітыў у святочны вечар ўнёс удзел у свяце беларускіх студэнтаў. Не абышлося, вядома, і без нацыянальных туркменскіх страў, пакаштаваць якія мелі магчымасць ўсе прысутныя на вечары. А галоўнае, што туркменскім студэнтам удалося падарыць усім добры настрой і часцінку туркменскага сонца і цяпла.

2015-04-02

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ