Пасяджэнне псіхалагічнай гасцёўні «Студэнцкая сям'я», арганізаванае педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю ў рамках рэалізацыі праграмы праекта «Гармонія ў сям'і – росквіт краіне», адбылося 2 красавіка

Хочацца думаць, што светам кіруе каханне. А якое яно – гэта залежыць ад чалавека, ад кожнага з нас, ад таго,  імкнёмся мы толькі да задавальнення сваіх біялагічных запатрабаванняў ці  накіраваны на развіццё маральнасці і духоўнасці і ўкладу іх у нашы адносіны.

2 красавіка ў рамках працы клуба "Маладая сям'я" адбылася псіхалагічная гасцёўня "Студэнцкая сям'я".

Якія матывы стварэння студэнцкай сям'і? Чым характарызуецца студэнцкая сям'я? Якія адметныя асаблівасці ёй уласцівыя? З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца студэнцкія сем'і? На гэтыя пытанні атрымалі адказы ўдзельнікі пасяджэння.

Пасля доўгіх дэбатаў прыйшлі да высновы, што, нягледзячы на шматлікія цяжкасці, з якімі сутыкаюцца маладыя закаханыя, – студэнцкай сям'і быць!

Прысутныя на пасяджэнні маладыя сем’і на ўласным прыкладзе даказалі ўсім, што шлюб у гэты перыяд дабратворна ўплывае на станаўленне асобы: прымушае адчуць адказнасць перад сям'ёй, грамадствам, спрыяе больш усвядомленаму і сур'ёзнаму стаўленню да вучобы і абранай прафесіі, уносіць псіхалагічную ўраўнаважанасць і стабілізуе сэксуальныя адносіны.

P.S. Шлюб – гэта адно жыццё на дваіх. І не важна, у якім узросце і калі вы станеце мужам і жонкай, важна не баяцца цяжкасцей і заўсёды глядзець у адзін бок.

2015-04-07

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ