У канцэртна-актавай зале БарДУ з поспехам прайшоў паказ тэатралізаванай пастаноўкі «Дыялог эпох» народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт»

У Міжнародны дзень тэатра ўдзельнікі народнага калектыву мастацкай творчасці прадставілі гледачам пастаноўку «Дыялог эпох», прысвечаную 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ідэйна-мастацкі змест і эмацыйная насычанасць дадзенай тэатралізаванай пастаноўкі ў сукупнасці з бліскучай акцёрскай ігрой удзельнікаў тэатра мініяцюр «Сафіт» выклікалі незабыўныя ўражанні ў гледачоў.

Пастаноўка «Дыялог эпох» стала справаздачнай работай тэатра, якая дазволіла яго ўдзельнікам у сваё прафесійнае свята з поспехам вытрымаць чарговы творчы экзамен на пацвярджэнне звання «народны аматарскі калектыў». Узровень выканаўчага майстэрства акцёраў тэатра «Сафіт», прафесіяналізм рэжысёра і нязменнага кіраўніка народнага калектыву Ганны Уладзіміраўны Грэзе, велізарны выхаваўчы патэнцыял дадзенай сцэнарнай распрацоўкі былі высока ацэнены членамі дзяржаўнай атэстацыйнай камісіі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

2015-04-13

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ