У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце 10 красавіка адбылася сустрэча першага сакратара ЦК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Андрэя Эдуардавіча Белякова з актывам пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» БарДУ і актывам гарадской арганізацыі БРСМ

На сустрэчы таксама прысутнічалі рэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта В.І.Качурка, старшыня абласнога савета Курскай рэгіянальнай грамадскай арганізацыі садзейнічання рэалізацыі патэнцыялу моладзі і развіццю сістэмы маладзёжных клубаў «Аб'яднаны цэнтр "Маналіт"» А. П. Трубнікаў, а таксама прадстаўнікі адміністрацыі ўніверсітэта і прадстаўнікі адміністрацыі гарадскога камітэта ГА «БРСМ».

У рамках сустрэчы для дэлегацыі гасцей была арганізавана экскурсія па вучэбна-лабараторным комплексе БарДУ. Госці ўбачылі нашы ўніверсітэцкія «славутасці»: спартыўны комплекс, басейн, трэнажорную залу і залу для фітнесу, бібліятэку ўніверсітэта з яе чытальнымі заламі і выставачнымі экспазіцыямі, канцэртна-актавую залу, танцавальную залу.

 У час сустрэчы адбыўся адкрыты дыялог «Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня», на які былі запрошаныя 100 лепшых і найбольш актыўных членаў пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» БарДУ, а таксама 50 прадстаўнікоў навучэнцкай і працоўнай моладзі г. Баранавічы. Гэта актывісты студатрадаўскага і валанцёрскага руху, маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, актыўныя і мэтанакіраваныя прадстаўнікі моладзі.

Сустрэча адзначылася закладкай памятнай алеі ў гонар Года моладзі і 70-годдзя Вялікай Перамогі. 

2015-04-14

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ