Студэнты БарДУ сталі ўладальнікамі дыплома II ступені па выніках абласнога этапу рэспубліканскага конкурса па асновах бяспекі жыццядзейнасці «Студэнты. Бяспека. Будучыня»

Спаборніцтвы прайшлі 10 красавіка на базе міжнароднага маладзёжнага валанцёрскага цэнтра юных ратавальнікаў-пажарных і пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада ў г. Брэсце.

У конкурсе прынялі ўдзел каманды чатырох універсітэтаў Брэстчыны. Яны спаборнічалі за прызы ў шматлікіх конкурсах. Студэнты прадэманстравалі свае ўменні і навыкі ў баявым разгортванні, тушэнні ўзгаранняў, аказанні першай дапамогі пацярпелым, дэмеркурызацыі і інш.

У конкурсе «Шлягер бяспекі», «Студэнцкі праект», «НС тэхнагеннага характару» нашы студэнты заваявалі I месца. 

А ў конкурсах «Лепшы відэаролік», «Знаўцы АБЖ», «Выратавальная эстафета», «Аказанне першай медыцынскай дапамогі» студэнты сталі другімі.

2015-04-15

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ