У канцэртна-актавай зале ўніверсітэта з поспехам прайшоў конкурс інтэлекту, спорту, творчасці і прыгажосці «Містэр БарДУ-2015», прысвечаны Году моладзі

Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства выступілі аддзел культуры і творчасці БарДУ ва ўзаемадзеянні з дэканатамі факультэтаў і пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў універсітэта.

Гледачы змаглі ўбачыць тэатралізаванае шоў з удзелам дзевяці прадстаўнікоў чатырох факультэтаў, якое суправаджалася канцэртнымі нумарамі калектываў мастацкай творчасці ўніверсітэта.

Па выніках пяці конкурсных выпрабаванняў (дэфіле-самапрэзентацыя, інтэлектуальны конкурс, ваенна-спартыўнае выступленне, творчы конкурс і танцавальны нумар) былі вызначаны прызёры ў розных намінацыях і пераможцы шоў-конкурсу.

Уладальнікам тытула «Містэр БарДУ-2015» стаў Уладзіслаў Жытко, студэнт 2 курса факультэта славянскіх і германскіх моў. Тытул «Першы Віцэ-Містэр» быў прысуджаны Аляксандру Зорыну, студэнту 2 курса інжынернага факультэта. Тытул «Другі Віцэ-Містэр» атрымаў Максім Жэшка, студэнт 2 курса факультэта славянскіх і германскіх моў.

Пераможцы шоў-конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі. Усім юнакам былі ўручаны падзякі за ўдзел у конкурсе і перамогу ў пэўнай намінацыі. Удзельнікі і пераможцы конкурсу атрымалі грашовыя прэміі і падарункі ад універсітэта, каштоўныя прызы ад прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БарДУ, а таксама спецыяльныя прызы ад партнёраў конкурсу.

2015-04-30

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ