Вакалісты народнай студыі эстраднай песні «Талент» выступілі на конкурсе рускай песні ў Беластоку

У рамках дамовы аб супрацоўніцтве вакалісты народнай студыі эстраднай песні «Талент» (кіраўнік – Н.Л. Семянкова) прынялі ўдзел у III Рэгіянальным конкурсе рускай песні, які праходзіў з 24 па 26 красавіка 2015 года ў Інстытуце ўсходнеславянскай філалогіі Універсітэта ў Беластоку.

Студэнт інжынернага факультэта Аляксандр Панькоў выступаў у канцэртнай праграме як запрошаны госць. Студэнты факультэта славянскіх і германскіх моў Анастасія Барысевіч і Ірына Шпак сталі дыпламантамі-прызёрамі конкурсу.

Адміністрацыя Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта віншуе ўдзельнікаў народнага калектыву з паспяховым выступленнем і жадае новых творчых перамог!

2015-04-30

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ