Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт 22-23 красавіка прымаў удзельнікаў Рэспубліканскай універсіяды - 2015 па лёгкаатлетычным кросе

З году ў год наймацнейшыя бегуны ўніверсітэтаў нашай краіны збіраюцца ў рамках дадзеных спаборніцтваў, каб праверыць сваю гатоўнасць і пазмагацца за прызавы фонд спаборніцтваў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 286 студэнтаў-спартсменаў з 25 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Спаборніцтвы прайшлі на стадыёне ўніверсітэта БарДУ.

Па ўзроўні спартыўнай кваліфікацыі ў спаборніцтвах прымалі ўдзел: МС - 7 чал., КМС - 48 чал., I разрад - 111 чал., II разрад - 90 чал.

Па выніках правядзення фінальных спаборніцтваў па лёгкаатлетычным кросе зборная БарДУ заняла 7 месца ў другой групе (установы вышэйшай адукацыі, у якіх на дзённай форме навучання займаецца ад 3001 да 10 000 студэнтаў).

Студэнт факультэта педагогікі і псіхалогіі, Міхнюк Мікалай, стаў сярэбраным прызёрам Рэспубліканскай універсіяды - 2015 па лёгкаатлетычным кросе на дыстанцыі 5000 м.

Пасля фінішу ўсіх чакала самая прыемная цырымонія - цырымонія ўзнагароджання, дзе пераможцам і прызёрам усіх дыстанцый ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны медалі, дыпломы, прызы.

У цэлым спаборніцтвы прайшлі на высокім узроўні і ў дзіўнай атмасферы спартыўнага свята, што і парадавала больш за ўсё - у добрых умовах надвор'я.

Жадаем усім удзельнікам далейшых поспехаў у іх нялёгкай спартыўнай дзейнасці і моцнага здароўя. 

2015-05-05

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ