Завяршыўся абласны этап спаборніцтваў па трох відах спорту – валейболе, міні-футболе, баскетболе сярод студэнтаў чатырох універсітэтаў, які праходзіў у г. Пінску на базе спартыўнага комплексу «Хваля» ПалесДУ

Удзел прымалі Брэсцкі тэхнічны ўніверсітэт, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пушкіна, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт і Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.

Зборныя каманды нашага ўніверсітэта вялі ўпартую барацьбу на ўсіх спартыўных пляцоўках. Па выніках двух дзён спаборніцтваў зборныя па міні-футболе і валейболе занялі 3-е месца, зборная па баскетболе на 4-м месцы.

Мы віншуем нашых спартсменаў і жадаем далейшых поспехаў у іх спартыўнай дзейнасці.

2015-05-13

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ