22 мая ў рамках абласнога злёту маладзежных атрадаў аховы правапарадку «Мужнасць-2015» педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю правялі навучальны практыкум «Псіхалогія натоўпу. Разведка боем…»

Кожны дзень мы назіраем групы людзей, якія паводзяць сябе даволі спакойна. Але ёсць адзін немалаважны аспект: любая сукупнасць людзей уяўляе велізарную небяспеку. Калі не выконваць меры засцярогі, можна сур'ёзна пацярпець. Аб гэтым павінен ведаць кожны, а асабліва тыя, чыя прафесійная дзейнасць накіравана на ахову правапарадку.

Як не стаць ахвярай натоўпу? Паніка ў натоўпе — адкуль яна ўзнікае? Якія асаблівасці паводзін чалавека ў натоўпе? Што рабіць таму, хто апынуўся ў натоўпе, які рухаецца?  

На гэтыя і шматлікія іншыя пытанні байцам усіх устаноў вышэйшай адукацыі Брэсцкай вобласці дапамаглі адказаць педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю на практыкуме «Псіхалогія натоўпу. Разведка боем…». Практыкум уключаў разнастайныя інтэрактыўныя формы працы: экспрэс-іспыт на веданне асноў невербалікі, практычныя практыкаванні, якія фарміруюць навыкі паводзін у экстрэмальных сітуацыях. Байцам было прапанавана ў максімальна кароткі час пакінуць аўдыторыю, дзе з наступным відэааналізам разбіраліся памылкі кожнага, хоць памылак было не так шмат і яны былі нязначнымі, таму што  да другога дня абласнога злёту гэта была ўжо згуртаваная і сфарміраваная каманда. Прапанаваныя відэаролікі дапамаглі канчаткова злучыць практычную і тэарытычную частку практыкума, дзе кожны яшчэ раз змог замацаваць атрыманыя веды.

P.S. Пэўныя дзеянні ў сітуацыях, звязаных з масавымі беспарадкамі і выкліканымі імі неадэкватнымі псіхічнымі станамі натоўпу, заключаюцца ў захаванні правіл, якія рэкамендаваны спецыялістамі. Бо, як вядома, чалавек, які валодае інфармацыяй —  валодае светам!!!

2015-06-01

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ