У рамках навучальнага форума для байцоў МААП «Альфа» БарДУ «НАША СІЛА У АДЗІНСТВЕ» 15-17 мая педагогі-псіхолагі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю правялі трэнінг на згуртаванне «Наша сіла - калі мы разам!»

«Згуртаванне - гэта магчымасць для каманды стаць адзіным цэлым для дасягненняў пэўных мэт і задач».

Немагчыма зрабіць усю працу аднаму, час ад часу ўсё роўна прыходзіцца звяртацца за дапамогай іншага чалавека. У згуртаваным калектыве ўзаемадапамога - гэта заклад поспеху, без падтрымкі будзе дасягнута толькі маленькая мэта, якую паставіў кожны, але мэта калектыва застанецца на нулявым узроўні. Менавіта для гэтага быў арганізаваны і праведзены трэнінг "Наша сіла - калі мы разам!".

У удзельнікаў маладзёжнага атрада аховы правапарадку "АЛЬФА" была магчымасць убачыць, пачуць, адчуць, выпрабаваць, стаць адным калектывам, які адчувае, падтрымлівае і натхняе на новыя дзеянні і ўчынкі.

Знаходжанне падабенстваў для паляпшэння ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі атрада, усведамленне кожным байцом сваёй ролі, функцый у атрадзе, развіццё ўмення працаваць у камандзе і фармаванне спрыяльнага псіхалагічнага клімату сталі асноўнымі задачамі, якімі кіраваліся педагогі-псіхолагі пры правядзенні трэнінгу.

2015-06-02

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ