Студэнты БарДУ далучыліся да ўдзелу ў міжнароднай валанцёрскай экалагічнай акцыі «Зробім!»

 Студэнты факультэта эканомікі і права прынялі актыўны ўдзел у пасадцы лесу на тэрыторыі ляснога гадавальніка ДЛГУ «Баранавіцкі лясгас». 

З мэтай працоўнага і экалагічнага выхавання, фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму, актыўнай жыццёвай пазіцыі ў студэнцкай моладзі і ў рамках 70-годдзя Вялікай Перамогі і Года моладзі, студэнты інжынернага факультэта, факультэтаў педагогікі і псіхалогіі і славянскіх і германскіх моў сталі ўдзельнікамі акцыі па ўборцы смецця і акультурвання тэрыторыі новага гарадскога маладзёжнага парку «Натхнёныя Перамогай». 

Актывісты ПА ГА «БРСМ» БарДУ выязджалі ў пасёлак Мір Баранавіцкага раёна для ўборкі смецця і навядзення парадку яшчэ на адным аб'екце маладзёжнага  адпачынку - тэрыторыі лыжа-ролернай трасы. Таксама саюзная моладзь БРСМ БарДУ са складу байцоў маладзёжнага атрада аховы правапарадку «АЛЬФА» БарДУ ў фармаце падрыхтоўкі навучальнага форуму для прадстаўнікоў атрада змаглі прыняць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера «Мара». 

Удзел у дадзеных экалагічных акцыях студэнтаў БарДУ - гэта яшчэ адзін ўклад у вырашэнне агульных экалагічных праблем на карысць працвітання роднага горада, вобласці і любімай Беларусі!

2015-06-03

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ