Традыцыйны Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі прайшоў у Мінску 26-27 чэрвеня

Запрашэнне на ўрачыстасць з удзелам Прэзідэнта атрымалі і лепшыя студэнты БарДУ: Дыяна Русакевіч (ФЭП), Аляксандра Малаканава (ФЭП), Анастасія Шчарбук (ФСГМ), Аляксандр Канстанцінаў (ІФ). 

Сваімі ўражаннямі аб Рэспубліканскім балі падзялілася выпускніца факультэта эканомікі і права Дыяна Русакевіч: «Гэта быў незабыўны дзень... Прэзідэнцкі баль выпускнікоў-2015... Пра гэта можна было толькі марыць... І вось, дзякуючы актыўнаму ўдзелу ў жыцці любімага БарДУ, ― мара ўвасобілася ў рэальнасць. Мы акунуліся ў такую атмасферу, дзе кожны з нас выпрабаваў такія эмоцыі і ўражанні, якія застануцца ў памяці на ўсё жыццё. Вялікі дзякуй за такую ўзнагароду і за такі насычаны дзень!

Выказваю вялікую падзяку адміністрацыі ўніверсітэта, аддзелу выхаваўчай работы з моладдзю за прадстаўленую магчымасць прыняць удзел у Рэспубліканскім балі выпускнікоў.

Студэнты, самарэалізоўвайцеся, прымайце ўдзел у вучэбнай, грамадскай, навукова-даследчай дзейнасці, імкніцеся наперад ― і такая ўзнагарода дастанецца і вам!!!».

2015-07-01

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ