Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт прыняў удзел у абласной жнівеньскай нарадзе педагагічных работнікаў

Тэма нарады ― «Выхаванне чалавека-працаўніка і грамадзяніна - дзяржаўны заказ адукацыі Брэстчыны» з удзелам старшыні Брэсцкага  аблвыканкама А.В.Ліса. У рамках тэмы нарады была арганізавана выстава дасягненняў устаноў сістэмы адукацыі вобласці. 

Выставачная экспазіцыя нашага ўніверсітэта складалася з творчых работ студэнтаў і выкладчыкаў кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогіі, а таксама навукова-метадычнай літаратуры выкладчыкаў БарДУ.

2015-08-28

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ