У канцэртна-актавай зале ўніверсітэта з поспехам прайшло свята прысвячэння ў студэнты «Віват, першакурснік-2015! Віват, БарДУ!»

Да пачатку мерапрыемства ў атрыуме была арганізавана работа забаўляльна-пазнавальных пляцовак: «Фота на памяць», «Усе дарогі вядуць у БарДУ», «Капсула часу», а перад уваходам у канцэртна-актавую залу першакурснікам раздавалі спецыяльны выпуск універсітэцкай газеты.    

Першым павіншаваў першакурснікаў і ўручыў сімвалічны «Ключ ад ведаў» рэктар універсітэта В.І. Качурка. Сімвалічную «Заліковую кніжку» ў гэтым годзе першакурснікам уручыў ганаровы госць свята – міністр культуры Рэспублікі Беларусь Б.У. Святлоў. Шмат цёплых слоў з пажаданнямі поспеху пачулі студэнты і ад старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта Ю.А. Грамакоўскага, дэканаў факультэтаў, прадстаўнікоў духавенства. Таксама з прывітальным словам да першакурснікаў звярнулася выпускніца факультэта эканомікі і права А. Малаканава, якая з'яўляецца пераможцам конкурсу «Студэнт года-2014» сярод устаноў вышэйшай адукацыі.

Сюрпрызам для ўсіх гледачоў стала тэатралізаваная сцэна абраду прысвячэння першакурснікаў у студэнты, якая дазволіла акунуцца ў атмасферу старажытнагрэчаскай міфалогіі, а сапраўдным упрыгожваннем свята былі яркія канцэртныя нумары калектываў мастацкай творчасці БарДУ: народнага тэатра мініяцюр «Сафіт», народнай студыі эстраднай песні «Талент», харэаграфічнага калектыву «Імпрэза», народнага тэатра моды «Світа», народнага ансамбля «Музычны гасцінец».

2015-09-07

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ