У інтэрнатах універсітэта праведзены інфарм-дайджэст з элементамі экспрэс-дыягностыкі «Я ЛЮБЛЮ ЖЫЦЦЁ!»

Сучасныя рытмы жыцця, вучоба, праца, а таксама шматлікія жыццёвыя фактары не дазваляюць нам задумацца аб жыцці і яго каштоўнасцях.

У рамках рэалізацыі праекта «Жыццё па ўласным выбары», накіраванага на прафілактыку дэвіянтных (суіцыдальных) паводзін, у інтэрнатах універсітэта 9 верасня педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з добраахвотніцкім атрадам «Крылы надзеі» праведзены інфарм-дайджэст з элементамі экспрэс-дыягностыкі «Я ЛЮБЛЮ ЖЫЦЦЁ!».

Мэта інфарм-дайджэсту ― стварэнне станоўчага эмацыянальнага фону сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах, супрацоўнікаў інтэрнатаў, а таксама прапаганда жыццесцвярджальных каштоўнасцей і павышэнне псіхалагічнай культуры.

Кожны ўдзельнік інфарм-дайджэсту ў гэты дзень мог выказаць сваё стаўленне да жыцця і каштоўнасцяў.

P.S. Памятайце: трэба ставіцца да ўсяго прасцей. Не атрымліваецца цяпер, атрымаецца потым. Абавязкова атрымаецца. Галоўнае, не маркоціцца і не сумнявацца. Па вялікім рахунку, усё роўна, дзе ты працуеш, вучышся. Усюды жыццё!!! 

2015-09-11

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ