БарДУ на Мінскім Polо-марафоне

13 верасня  студэнты ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» прынялі ўдзел у Мінскім Polо-марафоне.

Каля 16 тысяч удзельнікаў больш чым з 30 краін свету, у тым ліку жыхары Аўстраліі, Бразіліі, Грузіі, Кітая, ЗША, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Ірана, Італіі, Японіі, Рэспублікі Карэя, Іспаніі, Нарвегіі, Турцыі і Уганды, сабраліся на старце Мінскага Polo-марафона, каб пакарыць свае дыстанцыі.

Спаборніцтвы актыўна асвятлялі вядучыя СМІ краіны. Тысячы гледачоў сталі ўздоўж трасы, каб павітаць бегуноў. Многія ўдзельнікі творча падышлі да спаборніцтваў і беглі ў крэатыўных касцюмах.

Ва ўрачыстай абстаноўцы быў дадзены старт Мінскаму Polа-марафону!

У забегу на 5 км прынялі ўдзел міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Жураўкоў Міхаіл Анатольевіч, консул Францыі Крыстоф Браммуле. Сярод удзельнікаў забегаў таксама можна было заўважыць вядомых тэлевядучых, знакамітых беларускіх бегуноў на марафонскія дыстанцыі і многіх іншых.

Тыя, хто паспяхова пераадолеў сваю дыстанцыю, з гонарам мог сфатаграфавацца з атрыманымі медалямі, якія ўручаліся кожнаму спартсмену, што пераадолеў сваю дыстанцыю.

Мінскі Polo-марафон прайшоў на самым высокім узроўні. Такія мерапрыемствы дапамагаюць згуртаваць людзей, папулярызаваць здаровы лад жыцця.

2015-09-15

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ