Спартыўным клубам сумесна з кафедрай тэорыі і практыкі фізічнай культуры 10 верасня быў арганізаваны і праведзены фестываль «СПОРТ ДЛЯ ЎСІХ» сярод студэнтаў I курса

Мэта такога мерапрыемства - арганізацыя вольнага часу і паляпшэнне здароўя студэнтаў. Фестываль праходзіў на спартыўных пляцоўках па вул. Паркавай, 62. У спаборніцтвах прымалі ўдзел зборныя каманды I курса ўсіх факультэтаў. Студэнты спаборнічалі ў пяці відах спорту: перацягванне каната, валейбол, баскетбол 3х3, футбол і тэніс настольны (асабістае першынство).

Па выніках правядзення спаборніцтваў па розных відах спорту месцы размеркаваліся наступным чынам:

Пераможцамі сталі:

  • Каманда інжынернага факультэта ў перацягванні каната;
  • Каманда дзяўчат і юнакоў факультэта педагогікі і псіхалогіі ў спаборніцтвах па валейболе;
  • Каманда дзяўчат факультэта педагогікі і псіхалогіі і каманда юнакоў інжынернага факультэта ў спаборніцтвах па баскетболе;
  • Каманда інжынернага факультэта ў спаборніцтвах па футболе.

 У тэнісе настольным (асабістае першынство) месцы размеркаваліся наступным чынам:

Дзяўчыны  

Юнакі

 1-е месца

Кацярына Сасім (ФПП)

 1-е месца

Юрый Абрамчук (ФПП)

 2-е месца

Алёна МЕЛЮХ (ФСГЯ)

 2-е месца

Мікалай Клімко (ІФ)

3-е месца

Алёна Сярогіна (ФПП)

 3-е месца

Ігар Губараў (ІФ)

 Пераможцы і прызёры спаборніцтваў ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Фестываль «Спорт для ўсіх» прайшоў у цудоўнай атмасферы спартыўнага свята.

Мы віншуем нашых спартсменаў і жадаем усім першакурснікам далейшых поспехаў у вучобе і далейшых спартыўных поспехаў і дасягненняў.

2015-09-15

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ