Першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь В.А.Богуш сустрэўся з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнцкім актывам БарДУ

У сваім выступленні «Сучасны стан і перспектыўныя напрамкі развіцця сістэмы адукацыі» В.А.Богуш адзначыў, што адным з асноўных складнікаў  чалавечага капіталу з'яўляецца ўзровень адукацыі, кампетэнцый, набытых у працэсе навучання, а ключавым прыярытэтам ўстойлівага развіцця нашай краіны з'яўляецца забеспячэнне даступнасці і якасці агульнай сярэдняй адукацыі.

В.А.Богуш ахарактарызаваў сістэму адукацыі Рэспублікі Беларусь, пазначыўшы, што за гады суверэнітэту вышэйшая адукацыя Рэспублікі Беларусь набыла масавы характар, і якасць беларускай вышэйшай адукацыі высока цэніцца за мяжой.

У ходзе сустрэчы выкладчыкі і студэнты атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі.

 

2015-09-29

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ