Адбылася сустрэча рэктара ўніверсітэта, прарэктараў універсітэта, дэканаў факультэтаў, прадстаўнікоў ГАУС, аддзялення па грамадзянстве і міграцыі г.Баранавічы са студэнтамі з ліку замежных грамадзян

У ходзе сустрэчы начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Баранавіцкага ГАУС І.Н. Гетман у чарговы раз нагадала студэнтам аб правілах знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 

Начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі А.Я. Урублеўскі адзначыў, што замежныя грамадзяне, як і грамадзяне Беларусі, абавязаны выконваць правапарадак, устаноўлены ў краіне. У адваротным выпадку іх чакае пакаранне ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. 

Аб прававых аспектах наркагандлю, аб наступствах захоўвання, ужывання ці збыту наркатычных сродкаў распавёў начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Баранавіцкага ГАУС В.В. Дзерман. 

У студэнтаў, якія прысутнічалі  на сустрэчы,  была магчымасць высветліць усе пытанні, якія іх цікавяць, і разабрацца ў складаных момантах па афармленні дакументаў для знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, бяспечным пражыванні і знаходжанні ў нашай краіне.

2015-10-07

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ