Лёгкаатлетычная эстафета - 2015

Спартыўным клубам сумесна з кафедрай тэорыі і практыкі фізічнай культуры ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» 29 верасня 2015 была арганізавана і праведзена лёгкаатлетычная эстафета ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод факультэтаў.

Лёгкаатлетычная эстафета праходзіла на стадыёне па вул. Паркавай, 62. У спаборніцтвах прынялі ўдзел зборныя каманды факультэтаў сярод юнакой і дзяўчат.

Праграма лёгкаатлетычнай эстафеты складалася з забегу каманд юнакоў на дыстанцыі 10 х 400 м і каманд дзяўчат  на дыстанцыі 10 х 200 м.

Па выніках правядзення спаборніцтваў агульнакамандныя вынікі размеркаваліся наступным чынам:

1-е месца – ІФ (16,22);

2-е месца – ФЭП (16,40);

2-е месца – ФПП (16,40);

3-е месца – ФСіГМ (18,02).

Пераможцы і прызёры лёгкаатлетычнай эстафеты ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароджаны дыпломамі спартыўнага клуба, а каманда-пераможца — памятнымі прызамі ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў.

2015-10-07

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ