У рамках перадвыбарчай кампаніі ў БарДУ прайшла культурна-дасугавая праграма «Маёй роднай краінай, маёй Беларуссю, колькі жыву – столькі ганаруся!»

1 кастрычніка ў танцавальнай зале ўніверсітэта ўпершыню адбылася «Вечарына» – дыскатэка з нацыянальным акцэнтам, добрай музыкай і вясёлымі конкурсамі, падрыхтаваная крэатыў-камандай факультэта славянскіх і германскіх моў.

У вестыбюлі была арганізавана работа фотазоны, якая з’яўлялася адначасова экспазіцыяй на тэму беларускай традыцыйнай культуры, створанай пры садзейнічанні кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій. Пры ўваходзе ў танцавальную залу дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах частавалі гасцей смачным караваем. Удзельнікі крэатыў-каманды «VIP» правялі флэшмоб і закруцілі ўсіх прысутных у карагодзе. Самыя смелыя і актыўныя студэнты прынялі ўдзел у конкурсе тэатралізацыі беларускага хіта і арыгінальнага нацыянальнага касцюма.

Дзякуй студэнтам факультэта славянскіх і германскіх моў за «Вечарыну», госці якой палюбілі Беларусь яшчэ больш!

2015-10-08

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ