Мастацкія калектывы аддзела культуры і творчасці БарДУ павіншавалі супрацоўнікаў ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» з Днём маці

Па запрашэнні адміністрацыі прадпрыемства 14 кастрычніка творчыя калектывы ўніверсітэта (народная студыя эстраднай песні «Талент», народны ансамбль «Музычны гасцінец», народны тэатр мініяцюр «Сафіт», харэаграфічны калектыў «Імпрэза») выступілі са святочнай канцэртнай праграмай «Народжана любоўю слова «мама»!», у якой прадставілі разнажанравыя канцэртныя нумары.

Віншавальны канферанс вядучых, напоўнены пачуццёвымі вершамі, чароўны вакал, прыгожыя харэаграфічныя пастаноўкі кранулі сэрцы гледачоў. Безумоўна, у гэты дзень мастацкія калектывы БарДУ стварылі сапраўдную атмасферу свята і падарылі супрацоўнікам прадпрыемства не толькі сваю творчасць, але і добры настрой!

2015-10-21

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ