У сценах канцэртна-актавай залы ўніверсітэта адбылася яркая падзея ў жыцці студэнцкай моладзі – фінальны гала-канцэрт творчага праекта-конкурсу «Таленты БарДУ-2015!»

У фінале праекта на суд гледачоў і журы былі прадстаўлены творчыя нумары па намінацыях, якія прайшлі адбор у I і II турах конкурсу. Дыпламантамі ў творчых намінацыях сталі:

  • «Размоўны жанр» (канферанс вядучага):

Дыпламанты I ступені – Абдулаеў Амаль, Скапец Станіслаў – інжынерны факультэт; Варашкевіч Станіслаў – факультэт эканомікі і права;

Дыпламант II ступені – Лойка Вікторыя – факультэт эканомікі і права.

  • «Вакальны жанр»:

Дыпламант I ступені – Кобрын Карына – факультэт славянскіх і германскіх моў;

Дыпламант II ступені – Петрушкевіч Аліна – факультэт эканомікі і права.

  • «Мастацкае чытанне»:

Дыпламант I ступені – Цераш Раіса – інжынерны факультэт.

  • «Харэаграфічны жанр»:

Дыпламант I ступені – Паўлавец Ганна з танцавальнай кампазіцыяй «Танга» – інжынерны факультэт;

Дыпламанты I ступені – Паўловіч Лізавета, Герталь Валерыя, Страмаус Ганна, Ганчарык Надзея з танцавальнай кампазіцыяй «Travelling» – факультэт эканомікі і права;

Дыпламанты II ступені – Лукашэвіч Кацярына, Хверась Алена, Сасім Кацярына, Баравік Аляксей з танцавальнай кампазіцыяй «Валёнкі» – факультэт педагогікі і псіхалогіі.

  • «Інструментальны жанр»:

Дыпламант I ступені – Гунько Андрэй – інжынерны факультэт;

Дыпламант II ступені – Крукоўскі Раман – факультэт педагогікі і псіхалогіі.

  • «Тэатр моды»:

Дыпламант I ступені – кампазіцыя тэатра моды «У стылі «Сцім панк» – інжеыерны факультэт;

Дыпламант II ступені – кампазіцыя тэатра моды «Шык» – факультэт эканомікі і права.

Таксама таленавітыя студэнты былі адзначаны спецыяльнымі прызамі:

  • усім пераможцам гала-канцэрта конкурсу былі ўручаны каштоўныя прызы – флэш-назапашвальнікі ад прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў БарДУ;
  • спецыяльны прыз ад грамадскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ўручыў сакратар ПА ГА «БРСМ» БарДУ А.А. Рэмез першакурсніцы факультэта педагогікі і псіхалогіі Савеня Анастасіі, якая прадставіла запальны «Рок-н-рол»;
  • начальнік аддзела культуры і творчасці Г.У. Грэзе ўручыла грашовы сертыфікат на суму 500 000 руб. студэнтцы факультэта славянскіх і германскіх моў Кобрын Карыне, якая праявіла сябе не толькі ў вакальным, але і ў дыгітальным мастацтве.

У фінальнай частцы гала-канцэрта вырашылася галоўная інтрыга конкурсу. Па рашэнні журы кубак Гран-пры рэктар універсітэта В.І. Качурка ўручыў інжынернаму факультэту і падзякаваў усім першакурснікам за выдатныя выступленні.

Аргкамітэт праекта дзякуе за прадастаўленыя падарункі партнёрам конкурсу:кампаніі натуральнай шведскай касметыкі «Оrbflamt»,кампаніі «Аvon», магазін канцылярскіх тавараў«КанцМаркет», кандытарскай кампаніі «Dolce Vita», кінатэатр «Зорка».

2015-10-30

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ