Сустрэча студэнтаў з урачом-нарколагам на тэму «Наступствы ўжывання алкаголю і наркатычных сродкаў»

Педагогам сацыяльным аддзела выхаваўчай работы з моладдзю А.Т.Дробат арганізавана сустрэча студэнтаў 1 курса факультэтаў педагогікі і псіхалогіі і славянскіх і германскіх моў з нарколагам установы аховы здароўя «Баранавіцкі міжраённы наркалагічны дыспансер» Сяргеем Апанасавічам Матусевічам на тэму «Наступствы ўжывання алкаголю і наркатычных сродкаў».

Размова пра асноўныя прычыны і наступствы ўжывання алкаголю і наркатычных сродкаў суправаджалася прыкладамі з уласнай шматгадовай практыкі ўрача.

Студэнты ўдзельнічалі ў гутарцы, задаваліпытанні , якія іх хвалююць. У канцы сустрэчы быў прадэманстраваны відэаролік.

2015-11-02

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ