Міжнародны міжвузаўскі фестываль творчасці замежных і беларускіх студэнтаў праходзіць у БарДУ

У фармаце правядзення Рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў «F.-ART.by», арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўстанова адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце праходзіць адкрыты міжнародны міжвузаўскі фестываль творчасці замежных і беларускіх студэнтаў «Творчасць – пасол міру».

9 лістапада адкрыла фестываль канцэртная праграма ўдзельнікаў творчых калектываў Міжнароднага эканоміка-гуманітарнага ўніверсітэта імя Сцяпана Дзем’янчука (Украіна, г. Роўна). У час фестывалю для гасцей праводзяцца экскурсіі, арганізуюцца фотавыставы і культурна-дасугавыя праграмы. Весела і пазітыўна прайшла святочная дыскатэка «Дружба скрозь межы і гады!», падрыхтаваная для ўкраінскіх студэнтаў аддзелам культуры і творчасці БарДУ.

Кульмінацыяй фестывалю стане гала-канцэрт «У XXI стагоддзі разам» (з удзелам беларускіх студэнтаў і студэнтаў з Туркменістана, Узбекістана, Кітая, Нігерыі, Казахстана і Карэі, якія навучаюцца ва ўстановах вышэйшай адукацыі Брэсцкай вобласці), які адбудзецца 17 лістапада ў 15:30 у канцэртна-актавай зале ўніверсітэта. З удзелам замежных студэнтаў у Міжнародны дзень студэнта ў танцавальнай зале БарДУ пройдзе і культурна-дасугавая праграма «Ад сесіі да сесіі жывуць студэнты весела!», падрыхтаваная аддзелам культуры і творчасці і крэатыў-камандай інжынернага факультэта.

2015-11-13

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ