У горадзе Полацку 15-17 кастрычніка 2015 года адбыўся Кубак Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод мужчын і жанчын

У спаборніцтвах прымалі ўдзел спартсмены, узрост якіх не ніжэй за 18 гадоў. Кваліфікацыя спартсменаў, якія ўдзельнічаюць у Кубку Рэспублікі Беларусь, была не ніжэй 3КЮ.

Кубак Рэспублікі Беларусь па дзюдо 2015 праводзіўся ў васьмі вагавых катэгорыях.

Студэнткі нашага універсітэта   Гатоўчыц Анастасія (гр. БР-41) і Мароз Тамара (гр. АІ-42) прынялі непасрэдны ўдзел ў дадзеных спаборніцтвах, і небеспаспяхова. Гатоўчыц Анастасія  заняла 3 месца ў вагавой катэгорыі да 66 кг.

Але спартсменак наперадзе чакаў яшчэ больш важны старт, да якога трэба было працягваць старанна трэніравацца, і часу на адпачынак у іх, вядома, не было.

Так, 05-07.11.2015 у спартыўным комплексе СДЮШАР адзінаборстваў і веласпорту прайшоў традыцыйны рэспубліканскі турнір па самба на прызы двойчы Героя Савецкага Саюза С.І. Грыцаўца.

Пераможцы турніру мелі права атрымаць адзін з двух балаў на прысваенне звання «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь». Праўда,  пры ўмове выканання ўсіх нормаў і патрабаванняў спартыўнай класіфікацыі.

У спаборніцтвах сярод жанчын залаты медаль у вагавой катэгорыі да 68 кг заваявала студэнтка нашага універсітэта Гатоўчыц Анастасія, а бронзавы медаль —  Мароз Тамара.

Віншуем спартсменак, жадаем ім моцнага здароўя, а таксама дасягнуць вышынь на спартыўных арэнах.

Спартсменак падрыхтаваў інструктар па фізічнай культуры спартыўнага клуба, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Логінаў Васіль Іванавіч.

2015-11-19

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ