Маладзёжны студэнцкі форум «Пачні з сябе» прайшоў ва ўніверсітэце

Маладзёжны студэнцкі форум «Пачні з сябе» для лідараў студэнцкіх саветаў у рамках работы інтэлектуальна-творчага аб'яднання «Школа лідара "Творчы актывіст XXI стагоддзя"» сумесна з Каардынацыйным саветам лідараў студэнцкага самакіравання БарДУ прайшоў ва ўніверсітэце.

Удзел у форуме прынялі студэнцкія саветы ўсіх факультэтаў і інтэрнатаў, актывісты прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў універсітэта і ПА ГА «БРСМ» БарДУ.

Форум пачаўся з «візітоўкі» студэнцкіх саветаў - загадзя падрыхтаваных відэаролікаў. Затым на форуме адбыўся адкрыты дыялог з прарэктарам па выхаваўчай рабоце П. І. Папко, сакратаром ПА ГА «БРСМ» БарДУ А. А. Рэмезам і старшынёй Каардынацыйнага савета лідараў студэнцкага самакіравання БарДУ К. Яўцюшыным. У час дыялогу студэнты задавалі пытанні на разнастайныя тэмы, а таксама прапаноўвалі ідэі па прасоўванні ўніверсітэта ў рамках рэспублікі.

А свае спрыт, уменні і імкненне да перамогі студэнты прадэманстравалі ў спаборніцтвах па плаванні і спартландыі. Пасля заканчэння спаборніцтваў пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі. 

Дзякуючы сумеснай працы і супрацоўніцтву адміністрацыі ўніверсітэта, супрацоўнікаў аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, спартыўнага клуба, аддзела культуры і творчасці і студэнтаў форум прайшоў на высокім узроўні!

2015-11-23

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ