Выступленне оперупаўнаважанага аддзялення па наркакантролю і процідзеянню гандлю людзьмі Баранавіцкага ГАУС адбылося на факультэце славянскіх і германскіх моў

У рамках работы з бацькамі  першакурснікаў педагогам сацыяльным аддзела выхаваўчай работы з моладдзю А.Т.Дробат  было арганізавана выступленне оперупаўнаважанага аддзялення па наркакантролю і процідзеянню гандлю людзьмі Баранавіцкага ГАУС лейтэнанта міліцыі Хілюціча Дзяніса Юр'евіча.

«Лепшы метад барацьбы з наркаманіяй - гэта прафілактыка», - сказаў Д.Ю.Хілюціч. Ён у даступнай, паслядоўнай і цікавай форме раскрыў сітуацыю з наркаўжываннем і распаўсюджваннем наркотыкаў у горадзе Баранавічы і Баранавіцкім раёне, данёс інфармацыю аб адказнасці за незаконны абарот наркатычных сродкаў, наступствах іх ужывання, аб знешніх прыкметах наркатычнага ап'янення.

Бацькі задавалі пытанні, якія іх цікавяць, па дадзенай тэматыцы, бо не часта ў іх ёсць магчымасць пагутарыць з кампетэнтным супрацоўнікам дадзенага ведамства. У канцы выступлення Д.Ю.Хілюціч выказаў агульнае пажаданне, каб студэнцкая моладзь вяла здаровы лад жыцця і не перасякалася з супрацоўнікамі па наркакантролі.

2015-11-26

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ