На факультэце эканомікі і права прайшоў відэалекторый «Я не куру. Мне гэта не цікава»

Традыцыйна Міжнародны дзень адмовы ад курэння не праходзіць міма ўніверсітэта. На факультэце эканомікі і права прайшоў відэалекторый «Я не куру. Мне гэта не цікава», арганізаваны педагогам сацыяльным аддзела выхаваўчай работы з моладдзю А.Т.Дробат і дэканатам факультэта эканомікі і права з удзелам урача-анколага ўстановы аховы здароўя «Баранавіцкі гарадскі анкалагічны дыспансер» М.У.Краўцовай.

Студэнты факультэта з цікавасцю выслухалі інфармацыю, падрыхтаваную ўрачом-анколагам. Падчас сустрэчы былі зададзены пытанні, якія цікавілі студэнтаў: ці заўсёды анкалагічныя захворванні з'яўляюцца следствам курэння, наколькі небяспечны кальян, ці небяспечныя электронныя цыгарэты. Фатаграфіі хворых, прадэманстраваныя ў час прэзентацыі, адназначна гаварылі аб сур'ёзнасці праблемы.

2015-11-30

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ