1 снежня ў БарДУ лепшыя студэнты чатырох універсітэтаў Брэстчыны змагаліся за права прадставіць Брэсцкую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурса «Студэнт года-2015»

Гонар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта абараняла студэнтка 5 курса факультэта эканомікі і права Валерыя Серада. Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт прадстаўляла Крысціна Пула, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна - Надзея Ліннік, а Палескі дзяржаўны ўніверсітэт - Аляксандра Барысенка.

На працягу дзвюх гадзін студэнткі дэманстравалі свае дасягненні ў «Візітоўцы», прамоўніцкія здольнасці ў конкурсе аратарскага майстэрства «Мая спецыяльнасць - мая гарантыя будучага», абаранялі праекты на тэму «Праект у Год моладзі», а таксама ў творчым конкурсе «Маладая Беларусь». 

Наша Валерыя Серада стала пераможцай у намінацыі «За ўменне ўвайсці ў вобраз». 

Пераможцам абласнога тура Рэспубліканскага конкурса «Студэнт года» стала студэнтка ПалесДУ А. Барысенка, якая будзе прадстаўляць Брэсцкую вобласць у фінале конкурса.

2015-12-04

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ