БарДУ увайшоў у лік лепшых удзельнікаў Рэспубліканскага фестывалю «F.-ART.by»

У Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў Рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў «F.-ART.by», арганізаванага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўстановай адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі». На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання прысутнічалі прарэктар па выхаваўчай рабоце П.І.Папко і начальнік аддзела культуры і творчасці Г.У.Грэзе.

Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт у ліку 43 устаноў вышэйшай адукацыі прыняў актыўны ўдзел у рэспубліканскім фестывалі, па выніках якога ўвайшоў у тройку лепшых удзельнікаў і быў удастоены наступных узнагарод:

  • Дыпломам пераможцы за ўкараненне інавацыйных падыходаў у арганізацыю і правядзенне міжвузаўскіх мерапрыемстваў рэспубліканскага фестывалю ўзнагароджаны: аддзел культуры і творчасці (начальнік аддзела –Г.У.Грэзе ), клуб «Садружнасць культур» (кіраўнік – Т.С.Сцяцко), педагог-арганізатар – В.С.Чарнагрэбель;
  • Дыпломам I ступені рэспубліканскага канцэптуальнага аўдыёвізуальнага праекта «Гармонія бясконцасці» узнагароджаны студэнт факультэта эканомікі і права Чынгіс Байрамаў;
  • Дыпломам III ступені відэа-альтэрната «Творчасць як дыялог міру» ўзнагароджана відэастудыя «Action» (кіраўнік – студэнт інжынернага факультэта Арцём Канановіч);
  • Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у рэспубліканскім фестывалі ўзнагароджана ўстанова адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».

Віншуем БарДУ з высокімі вынікамі і дастойнымі ўзнагародамі!!!

2015-12-15

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ